
Аб’яднаны пераходны кабінет Беларусі ўзнагародзіць восем чалавек медалямі Францыска Скарыны і «За плённую працу на карысць Беларусі». Адпаведны дакумент падпісала кіраўніца кабінета Святлана Ціханоўская. Медаль Францыска Скарыны прысуджаецца за значныя дасягненні ў галіне навукі, адукацыі і культуры. Сярод узнагароджаных: гісторыкі Наталля Гардзіенка і Лявон Юрэвіч, а таксама стваральнікі «Беларускага свабоднага тэатра» Наталля Каляда і Мікалай Халезін. Адно ўзнагароджанне адбудзецца непублічна. Медалём «За плённую працу на карысць Беларусі» будуць адзначаны польскія дзеячы Ян Маліцкі, Роберт Тышкевіч і мецэнат Мацей Радзівіл за іх уклад у сацыяльную, культурную і палітычную падтрымку Беларусі. Гэта ўзнагароды падкрэсліваюць значнасць міжнароднай падтрымкі і ўклад беларусаў дыяспары.
Беларускае Радыё Рацыя






