
Для ўвекавечання памяці журналіста да памятнага знака ў Кіеве, які ў 2020 годзе ўстанавілі на месцы яго гібелі, ад самай раніцы людзі нясуць кветкі, перадае @hromadske_ua
Што здарылася 8 гадоў таму?
А 7:45 раніцы ў цэнтры Кіева прагрымеў выбух. Выбух, што трапіў у самае сэрца беларускай журналістыкі. Загінуў Павел Шарамет, які паслядоўна і прынцыпова выступаў супраць дыктатарскіх рэжымаў у Беларусі і Расеі, і лічыўся персанальным ворагам Лукашэнкі. Як часта бывае ў такіх выпадках, смерць знакамітага рэпарцёра ахутаная таямніцамі і версіямі. Кропка ў гучнай справе не пастаўленая дагэтуль, але 20 ліпеня назаўсёды ўвойдзе ў гісторыю беларускай журналістыкі, як ганебны замах на сумленне.
Крыніца: БАЖ






