Улады ў памежных з Украінай раёнах праводзяць мерапрыемствы, накіраваныя на падвышнне роўню падрыхтоўкі мясцовых улад на выпадак надзвычайных сітуацый.

У Рэчыцкім раёне з 3 па 5 чэрвеня праходзіць камандна-штабнае вучэнне тэрытарыяльных войскаў, паведамляе Sputnik са спасылкай на прэс-службу Мінабароны Беларусі.
У Гомельскай вобласці праходзяць зборы з ваеннаабавязанымі. У ходзе гэтых манеўраў будзе дадзена ацэнка вынікам падрыхтоўкі запаснікаў на зборах. акрамя ваеннаабавязаных у вучэнні прыме ўдзел атрад народнага апалчэння, сфармаваны ў Рэчыцкім раёне з добраахвотнікаў.
У ходзе вучэння ўвага будзе сканцэнтравана на забеспячэнні мер ваеннага становішча.
Раней стала вядома, што ў Гомельскай вобласці МНС правяло трэніроўку, на якой адпрацоўваліся элементы дзеянняў па пераводзе на ваенны час з удзелам ратавальнікаў і фармаванняў грамадзянскай абароны.