Вельмі спакойна сёлета сустракаецца ўкраінцамі адключэнне электрычнасці. Паколькі такая сітуацыя ўжо здаралася, то амаль што ўсе маюць паўрбанкі, генератары, запасы вады і ежы.
Прае тое, што цяпер летні сезон і не патрэбнае ацяпленне ў дамах распавяла беларуска Яўгенія Фядорэц, якая ў ваенны час знаходзіцца ва Украіне:
– У грамадстве больш за ўсё размаўляюць яшчэ наконт закону пра мабілізацыю, актыўна дзейнічае ТЦК. Людзям чамусьці не падабаецца, што ім трэба ваяваць. Калі шчыра, я гэтага не разумею, таму што наша вобласць акупаваная, і як яны сабе ўяўляюць, як яна павінны цудоўным чынам вызваліцца, ці як? У вас у краіне ідзе вайна, і вы павінны штосьці зрабіць, каб ваш дом не разбурылі, не напалі, не забілі вашу сям’ю.
Поўнамаштабная вайна ва Украіне ідзе звыш 800 дзён ці крыху больш за два гады і тры месяцы. Расея ідзе ў наступ у харкаўскім накірунку.
Цалкам матэрыял слухайце ў далучаным файле:
Беларускае Радыё Рацыя