BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

«Еўрапейскі выбар» робіць стаўку на жанчын як сваю візітоўку

З дзевяці выбарчых спісаў у Каардынацыйную раду пад нумарам 2 у бюлетэні будзе «Еўрапейскі выбар». Гэта таксама першая фракцыя, якая падала свой спіс на ўдзел у выбарах. Паводле прадстаўнікоў спісу, адной з яго ключавых адметнасцяў стаў высокі ўдзел жанчын — 60% кандыдатаў складаюць прафесіяналкі і эксперткі.

Валер Мацкевіч
Валер Мацкевіч

Пра гэта як пра візітоўку спісу кажа лідар фракцыі Валер Мацкевіч:

– Першы спіс, які падаў дакументы на рэгістрацыю, і першы спіс, які атрымаў пацвярджэнне пра рэгістрацыю. У нас 17 чалавек, і адметнай рысай нашага спісу з’яўляецца тое, што ў кожнай пяцёрцы ў нас тры жанчыны, то бок беларускі, прафесіяналкі, эксперткі, палітыкіні мелі магчымасць сябе праявіць. Вядомыя імёны ў еўрапейскіх краінах, так і з беларусаў ЗША таксама.

У фракцыі падкрэсліваюць, што такі склад — гэта не толькі пра прадстаўніцтва, але і пра рэальнае ўкараненне еўрапейскіх прынцыпаў у палітыку дэмакратычных сіл Беларусі.

Нагадаем, выбарчая камісія ўжо зарэгістравала ўсе 9 спісаў для ўдзелу ў выбарах у Каардынацыйную раду. Усяго на 80 месцаў прэтэндуюць 174 кандыдаты. Галасаванне запланавана на 11–17 траўня.

Цалкам матэрыял:

Канал фракцыі ў тг https://t.me/eurovybar

Тредс

Інстаграм: https://www.instagram.com/eurovybar?igsh=MWFmYWE3Znk1bDJvcw%3D%3D&utm_source=qr

ТТ: https://www.tiktok.com/@eurovybar?_r=1&_t=ZG-952MQY9jriy

Беларускае Радыё Рацыя