BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выбары ў КР: ШІ вызначыў парадак спісаў

Выбарчая камісія Каардынацыйнай рады завяршыла вызначэнне парадку выбарчых спісаў: лёсаванне было праведзена з удзелам штучнага інтэлекту і зацверджана на пасяджэнні камісіі.

Алена Прыходзька
Алена Прыходзька

Старшыня выбарчай камісіі Алена Прыходзька падкрэсліла, што пасля завяршэння лёсавання пачынаецца этап, дзе для ўсіх удзельнікаў, акрамя непасрэднай агітацыі, дзейнічаюць абавязковыя працэдуры:
–  Павінны зарэгістравацца і зрабіць свае асобныя прафайлы на платформе “Тры сланы” – гэта, па-першае, пашырае магчымасці выбарцаў самім азнаёміцца з тым, патэнцыйна за каго яны могуць галасаваць. З палітычнымі праграмамі, складам спісаў, з лідарамі. Па-другое, гэта тэхнічная неабходнасць, таму што тыя спісы, якія не будуць зарэгістраваныя на платформе “Тры сланы”, у выніку не патрапяць і на платформу для галасавання. Тэхнічная неабходнасць.

Галасаванне на выбарах у Каардынацыйную раду запланавана на 11–17 траўня.  У выбарах удзельнічаюць 9 спісаў, якія прэтэндуюць на 80 месцаў, усяго — 174 кандыдаты. 

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя

Тры сланы