BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выхавальніка садка ў Шуміліне абвінавачваюць у сэксуальным гвалце

Гвалт у садку. Суд разглядае крымінальную справу супраць выхавальніка Шумілінскага дзіцячага садка №1. 

Ён на працягу 16 гадоў неаднаразова здзяйсняў у дачыненні да малалетніх гвалтоўныя дзеянні сэксуальнага характару. Пра гэта заявіў генпракурор Андрэй Швед у Палаце прадстаўнікоў.

Пацярпелымі прызналі 166 асоб. Таксама расследуецца крымінальная справа па факце бяздзейнасці ў дачыненні да загадчыцы садка, якая ігнаравала падазрэнні бацькоў.

Беларускае Радыё Рацыя