Палітзняволены мастак правёў у зняволенні два з паловай гады, піша «Вясна».

Генадзь Драздоў — мастак, у 2011—2016 гадах узначальваў Раду творчай суполкі «Пагоня». Драздоў быў затрыманы ў жніўні 2022 года. Спачатку яму прысудзілі 15 сутак, але не выпусцілі, завялі крымінальную справу. Мастака звінавацілі ў «садзейнічанні экстрэмісцкай дзейнасці». Вясной 2023 года яму прызначылі тры гады калоніі. Тэрмін Драздоў адбываў у шклоўскай калоніі №17, адкуль, па падліках праваабаронцаў, выйшаў на волю па заканчэнні тэрміну ў канцы лютага.
Вядома, што зімой 2023 года Генадзя Драздова змяшчалі ў ШІЗА. У няволі мастак перанёс два інсульты






