Выйшаў на волю палітвязень Артур Рыбін. У пачатку верасня выйшаў на волю, цалкам адбыўшы прызначаны тэрмін зняволення, палітвязень Артур Рыбін з Гомеля. У 2021 годзе яму прысудзілі 3,5 гады калоніі, піша «Гомельская вясна».

Згодна з абвінавачваннем, у лістападзе 2020 года Артур Рыбін нібыта зрабіў інсталяцыю з партрэтам Лукашэнкі і надпісам «Гары ў пекле», паставіў яе на адной з гарадскіх пустак, сфатаграфаваў і выклаў фота ў тэлеграм-чат.
Таксама Рыбін напісаў у інтэрнэце каментар: «Увесну трэба выходзіць і не сыходзіць з вуліцы. Калі цябе б’юць, можна біць у адказ».
Тэрмін зняволення мужчына адбываў у калоніі “Віцьба” пад Віцебскам.





