BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшаў на волю палітзняволены, які першым атрымаў прысуд пасля выбараў 2020 года

Вызваліўся з калоніі Павел Пяскоў — першы беларус, які атрымаў палітычны прысуд за падзеі пасля выбараў 2020 года, паведамляе «Вясна».

Паўла Пяскова абвінавацілі ў супраціве супрацоўніку органаў унутраных спраў, звязаным з ужываннем гвалту (ч. 2 арт. 363 КК) на акцыі 19 чэрвеня 2020 года ў Маладзечна, на якой амапавец дастаў пісталет. 29 верасня 2020 года яму прысудзілі 3 гады і 3 месяцы калоніі.

Пазней Пяскова асудзілі да яшчэ аднаго года зняволення за «злоснае непадпарадкаванне патрабаванням адміністрацыі калоніі». Цяпер стала вядома, што Павел цалкам адбыў тэрмін і выйшаў на волю.