BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла кніга пра рэдактара сайта «Хартыя’97» Наталлю Радзіну

Выйшла кніга пра рэдактара сайта «Хартыя’97» Наталлю Радзіну. Аўтар выдання расейскі гісторык, які жыве ў ЗША, Юрый Фельштынскі.

«Кніга Юрыя Фельштынскага — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё аднаго чалавека: беларускай журналісткі і палітыка Наталлі Радзінай. Чытач акунецца ў жыццё гэтай смелай жанчыны, што прайшла шлях ад радавой журналісткі да галоўнага рэдактара вядучага беларускага апазіцыйнага сайта «Хартыя’97», і стане сведкам рэвалюцыйных падзей і пратэснага руху, што пачаліся ў Беларусі ў 1995 годзе і не згасаюць да сённяшняга дня”, – гаворыцца ў анатацыі да кнігі.

Кнігу выпусціла нямецкае выдавецтва ISIA Media.

Беларускае Радыё Рацыя