Зінаіда Міхнюк — актывістка прафсаюза РЭП, была затрымана 25 сакавіка 2022 пасля вобшукаў у яе дома і на офісе арганізацыі. Жанчыну да суда змясцілі ў СІЗА №7 Берасця. Жанчыну абвінавацілі ў абразе Лукашэнкі па ч.1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса. 18 траўня 2022 года суд прызначыў палітзняволенай два гады калоніі.
Тэрмін Зінаіда адбывала ў гомельскай калоніі № 4. Па інфармацыі “Берасцейскай Вясна”, сёння палітзняволеная выйшла на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
вясна