BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла першая серыя фільма-дзённіка «Тыдзень на фронце»

На YouTube-канале Палка Каліноўскага выйшла першая серыя фільма-дзённіка «Тыдзень на фронце», прысвечаная рэальнай працы беларусаў на баявой пазіцыі на Запарожскім напрамку.

У фільме паказваюць службу на ўчастку, які знаходзіцца ў «шэрай» зоне — прыкладна за кіламетр–паўтара ад пазіцый ворага, дзе ідзе падрыхтоўка да штурму, распавядае ў фільме ваяр Палка Каліноўскага:

Мой пазыўны “Кос”. Я з’яўляюся дабраахвотнікам Палка Каліноўскага. Мы на баявым дзяжурстве на Запарожскім кірунку. Канкрэтнае месца ўказваць нельга, але прыкладна за кіламетар ад нас – вораг.

Стваральнікі фільма распавядаюць пра тое, як змяняліся  ўмовы вядзення вайны за гэтыя гады:

-За гэтыя гады вайна моцна змянілася. Падчас бахмутскай кампаніі мы маглі амаль кожны дзень заязджаць і з’язджаць з пазіцый. Цяпер жа стараемся заязджаць надоўга і рабіць ратацыю як мага радзей праз вялікую колькасць дронаў у небе. Нашая галоўная задача на гэтым выездзе – падтрымаць будучы штурм.

Фільм распавядае пра жыццё байцоў без ратацый і выхаду вонкі, агнявую падтрымку перад наступам, побыт у імправізаваных умовах і правілы, якія ратуюць жыццё на фронце.

YouTube player

Беларускае Радыё Рацыя