BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выйшла расследаванне па катаваннях у Цэнтральным РУУС Менска ў 2020 годзе

Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі, выпусціў расследаванне “Цэнтральнае РУУС г. Менска. Катаванні затрыманых 9–13 жніўня 2020 года”.

Кажа галоўны расследвальнік і заснавальнік камітэту Сяргей Усцінаў:

– Доказы мы збіраем ужо з 2020 года. Непасрэдна ў гэтым расследаванні мы вывучалі 54 гісторыі пацярпелых, якія знаходзіліся Цэнтральным РУУС у гэты час. Гэта недзе 72 старонкі паказанняў і каля 140 старонак непасрэдна медычных дакументаў, там фотаздымкі і г.д. Гэта ўжо чацвёртае расследаванне, быў Фрунзенскі РАУС, Савецкі РАУС, Цэнтр ізаляцыі правапарушальнікаў. Мы працуем над Маскоўскім РАУС. Заклікаем усіх, хто пацярпеў, звяртацца, дакументавацца.

Задача камітэта — задакументаваць максімум сведчанняў злачынстваў рэжыму Лукашэнкі і расследаваць, што адбывалася ў першыя дні пратэстаў у кожным РУУС Беларусі.

Камітэт прымае звароты на пошту: [email protected]

Беларускае Радыё Рацыя