
Міхаіл Кухарчук, Павел Янчук і Аляксандр Бабіч. Гэтыя палітвязні з Берасцейшчыны за апошнія два тыдні выйшлі на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання:
Першы са спісу палітвязень Міхаіл Кухарчук быў асуджаны да 1 года калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі. Мужчына быў абвінавачаны ў напісанні 860 пратэсных інтэрнэт-каментароў. Тэрмін адбыты цалкам у папраўчай калоніі №3.
Яшчэ адзін палітвязень, што выйшаў на волю – гэта Павел Янчук. Жыхар Камянецкага раёну быў асуджаны за адзін каментар у Тэлеграм. Прысуд, які быў цалкам адбыты – гэта адзін год калоніі за абразу Аляксандра Лукашэнкі.
І таксама на волю выйшаў палітвязень Аляксандр Бабіч. Ён цалкам адбыў тры з паловай гады калоніі. Асуджаны за акцыю пратэсту ў Берасці ў жніўні 2020 года адразу ж пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Беларускае Радыё Рацыя






