BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вынесены прысуд блогеру і журналісту Ігару Карнею

У Менскім гарадскім судзе вынесены прысуд па крымінальнай справе блогера і журналіста Ігара Карнея. Яго абвінавацілі ва “ўдзеле ў экстрэмісцкім фармаванні”. Справу разглядаў суддзя Сяргей Кацэр. Прысуд – тры гады зняволення ў калоніі агульнага рэжыму і штраф у памеры 20-ці тысяч рублёў.

Ігар Карней быў затрыманы летась 17 ліпеня, дома ў журналіста быў праведзены ператрус. Ён доўгі час працаваў журналістам на “Свабодзе”, вядомы як аўтар тэкстаў пра культурна-гістарычную спадчыну Беларусі, трэвэл-блогер. Неўзабаве пасля затрымання сям’я Ігара выехала за мяжу.

Паводле Беларускай асацыяцыі журналістаў, у зняволенні ў Беларусі зараз 34 прадстаўнікі медыя.