
У Менскім гарадскім судзе вынеслі першы прысуд у Беларусі за «адмаўленне генацыду беларускага народу». Як піша «Вясна», 55-гадовага тынкара з Менскага раёна Андрэя Савіцкага асудзілі на 3 гады калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму, абвінаваціўшы яшчэ ў «абразе» Лукашэнкі. Падставай для пераследу сталі пасты ў «Аднакласніках» пра Хатынь і Лукашэнку.
Вядома, што мужчыну затрымалі ў лютым і змясцілі пад варту. Затрыманне рабілі супрацоўнікі ГУБАЗіКу і САХРу. «У сваіх публікацыях фігурант адмаўляў генацыд беларускага народу з боку нямецкіх захопнікаў падчас Вялікай Айчыннай вайны, рэабілітуючы фашыстаў і прыпісваючы савецкім грамадзянам злачынствы, учыненыя акупантамі», — сцвярджаў МУС пасля затрымання.
Беларускае Радыё Рацыя