BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выпускнікоў беларускіх ВНУ хочуць размяркоўваць у Расею

Камісія Парламенцкага сходу Саюзу Беларусі і Расеі па працы, сацыяльнай палітыцы і ахове здароўя разглядае магчымасць размеркавання выпускнікоў сярэдніх і вышэйшых навучальных устаноў на прадпрыемствы, задзейнічаныя ў прыярытэтных галінах эканомікі Саюзнай дзяржавы, паведамляе агенцтва «Минск-Новости».

Паводле дэпутата Палаты прадстаўнікоў Аляксандра Шацько, выпускнікоў сярэднеспецыяльных установаў забяспечаць працай на тры гады, а тых, хто скончыў ВНУ – на пяць гадоў.

Акрамя таго, штогод павялічваюцца квоты для беларускай моладзі ў расейскіх ВНУ: сёлета была выдзеленая самая вялікая квота за ўсе гады – 1300 месцаў. Размеркавання ў Расею змогуць пазбегнуць студэнты, якія маюць ільготы па размеркаванні.

Беларускае Радыё Рацыя