У Луцкім нацыянальным тэхнічным універсітэце адбылося адкрыццё выставы «Гісторыя беларускага супраціву», прысвечанай 30-гадоваму супрацьстаянню беларусаў дыктатуры і расейскай агрэсіі.

Кажа кіраўнік беларускага дабрачыннага фонду «Вільна Білорусь» Аляксей Францкевіч:
-Прайшло ўсё цудоўна, за што мы вельмі ўдзячныя Луцкаму нацыянальнаму тэхнічнаму ўніверсітэту, асабіста рэктару, кафедры. У адкрыцці прыняло ўдзел 100 чалавек. Было шмат студэнтаў, былі прадстаўнікі ўлады. Згадаў пра забітага Рамана Бандарэнку, памянулі ўсіх хвілінай маўчання – усіх тых, хто аддаў сваё жыццё тут, ва Украіне, і ў Беларусі за свабоду.
Экспазіцыю наведалі прадстаўнікі мясцовай улады, у прыватнасці першы намеснік старшыні абласной рады Юрый Палішчук. Ён адзначыў: «Хацелася б, каб пра супраціў беларусаў ведалі больш. Яны абараняюць украінскія землі і дзейнічаюць у Беларусі, дзякуючы чаму нападаў з паўночнага напрамку на Украіну няма. Варта падтрымліваць адносіны з тымі беларусамі, якія імкнуцца да зменаў і змагаюцца супраць імперыі зла».
Цалкам гутарка:












Беларускае Радыё Рацыя
Фота: Волинська обласна рада





