8-га сакавіка ў Варшаве адрыецца выстава «Кропка ўваходу: справа жанчын». У экспазіцыі – як рэчы палітвязынак, так і тых, хто цяпер аказвае дапамогу пацярпелым.

«Гэта выстава пра жанчын і іх волю, якая нараджаецца там, дзе права не існуе», – распавядае дырэктарка Музею Вольнай Беларусі Наталля Задзяркоўская.
-На гэтай выставе ў нас 25 гераінь, 25 артэфактаў. Большая частка з якіх на гэтай выставе будзе ўпершыню. Але ёсць і рэчы, якія нашым наведвальнікам добра знаёмыя – гэта, напрыклад, бчб-сукенка, якую па просьбах нашых наведвальніц мы выставілі. Што тычыцца новых, цікавых артэфактаў – гэта рэчы Паліны Шарэнды-Панасюк, якія яна прывезла з турмы.
Выстава ладзіцца ў супрацоўніцтве з аб’яднаннем жанчын-палітзняволеных «Побач» пры падтрымцы Амбасады Каралеўства Нідэрландаў у Варшаве.
Падзея працягнецца да 12 красавіка.
Цалкам гутарка:















Беларускае Радыё Рацыя






