Ягоны Opel хацелі прадаць яшчэ 27 траўня, але тады не атрымалася. Новыя таргі прызначаныя на 1 ліпеня. Судовы выканаўца — Карунас Кацярына Алегаўна.

Актывіста і выканаўцу абавязкаў старшыні БНФ Вадзіма Саранчукова завочна засудзілі да 4 гадоў пазбаўлення волі. Таксама яму прызначылі штраф у 24 000 рублёў.
Саранчукова абвінавачвалі паводле ч. 1 і ч. 2 арт. 361-4 КК (Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Судовы працэс праходзіў у Гарадзенскім абласным судзе. Суддзя — Аляксандр Козел.
Яшчэ перад судом быў накладзены арышт на маёмасць Саранчукова: ягоную кватэру ў Гародні, на дом і ўчастак зямлі ў вёсцы Грабяні пад Гародняй, а таксама на аўтамабілі, бэнзапілу, матаблок, лядоўню, пральную машыну, тэлевізар, піша «Гарадзенская праваабарона».






