BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Выступ Ціханоўскай на публічных экранах у Беларусі: новыя дэталі

Выступ Ціханоўскай на публічных экранах. Уладальнік кампаніі «Legion 104» Андрэй Смаляк сказаў выданню «Медиазона», што яшчэ 24 лютага выехаў у Варшаву на свой юбілей. Датычнасць як сваю, так і кампаніі да з’яўлення выступу Святланы Ціханоўскай на публічных экранах у Беларусі ён адмаўляе.

Цытата са слоў Смаляка: «1 сакавіка я павінен быў вярнуцца ў Менск. Але пры такім раскладзе я магу вярнуцца толькі на Акрэсціна і надоўга, таму шлях на радзіму мне закрыты». Смаляк патлумачыў, што ў так званы Адзіны дзень галасаання адбыўся ўзлом сэрвісу кампаніі, праз які змаглі атрымаць доступ да ўсіх экранаў кліентаў кампаніі. Пра ўзлом Смаляку паведамілі калегі, калі ён знаходзіўся на нейтральнай паласе пасля перасячэння мяжы на аўтобусе з Менску ў Варшаву. Кіраўнік «Legion 104» дадаў, што па факце ўзлому сілавікі завялі крымінальную справу. 

Як паведамлялася, 24 лютага трансляцыю выступу Ціханоўскай запусцілі на больш як 2000 экранах у Беларусі – у метро, гандлёвых цэнтрах ды іншых публічных месцах. Акцыю арганізавала аб’яднанне былых сілавікоў BelPol. Сілавікі ў адказ адсправаздачыліся аб затрыманнях.

Беларускае Радыё Рацыя