Міністэрства аховы здароўя Беларусі зацвердзіла інструкцыю аб парадку арганізацыі медычнай дапамогі пры масавым паступленні пацыентаў з траўмамі.

Масавым паступленнем траўмаваных будзе лічыцца, калі ў раённую ці мясцовую лякарню прывозяць адразу больш за 5 пацыентаў цягам адной гадзіны, двум з якіх патрабуецца тэрміновая медычная дапамога, а ў выпадку з гарадскімі і рэспубліканскімі лякарнямі — адпаведна больш за 10 траўмаваных, тром з якіх патрэбная тэрміновая дапамога.
Пры паступленні ў лякарню будуць «сартаваць» пацыентаў: у «чырвоны» паток уключаць тых, хто патрабуе тэрміновай дапамогі, у «жоўты» — тых, каму патрэбная неадкладная дапамога, а ў «зялёны» — траўмаваных, якія захавалі здольнасць да самастойнага перамяшчэння і самаабслугоўвання. Пацыентаў будуць адпаведна пазначаць.






