13 снежня 2025 года ў Беларусі адбылося вызваленне 123 палітвязняў, што стала знакавай падзеяй. Сярод вызваленых былі вядомыя асобы, такія як Алесь Бяляцкі, Павел Севярынец, Віктар Бабарыка, Марыя Калеснікава і Максім Знак. Але чамусьці дыктатар на гэты раз амаль усіх накіраваў не ў Еўразвяз, а ва Украіну, дзе ідзе вайна.

Тым не менш вызваленне ахвяр рэжыму – вялікая для ўсіх нас радасць, гаворыць гісторык Наталля Крывашэй:
– Я лічу, што працэс вызвалення палітвязняў павінен пачацца значна раней, таму што людзі знаходзяцца ў закладніках у рэжыму. Лідары іншых краін павінны размаўляць з Лукашэнкам, размаўляць з рэжымам і ратаваць нашых палітвязняў. Вельмі рада, што Павел Севярынец на волі. Гэта наш нацыянальны лідар. Наш герой.
Украіна вельмі добра прыняла вызваленых беларускіх нявольнікаў, ім была аказана медычная дапамога. Выгляд палітзняволеных сведчыць, што катавальныя ўмовы за кратамі дыктатара не спыняюцца.
Цалкам матэрыял:
Беларускае Радыё Рацыя






