BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў

Галоўнымі палітычнымі тэмамі і адначасова накірункамі працы для беларусаў у замежжы павінны стаць вызваленне палітвязняў і спыненне рэпрэсіяў. Менавіта ад гэтых працэсаў залежыць беларуская будучыня, а не ад выбараў у Каардынацыйную Раду. Перакананы былы палітвязень, каардынатар руху «Еўрапейская Беларусь», адзін са стваральнікаў моладзевага руху «Зубр» Яўген Афнагель:

Яўген Афнагель
Яўген Афнагель

Ведаеце, я сустракаюся з людзьмі з Беларусі, якія сюды прыязджаюць, сустракаюся з людзьмі тут. І пакуль што не сустрэў ніводнага чалавека, якому гэтая тэма цікавая ў прынцыпе. Само гэтае пытанне крышку дзіўнае. Фактычна так званая Каардынацыйная рада – гэта адно з НДА, якія ёсць за мяжой.

Яўген Афнагель перакананы, што беларусам у эміграцыі таксама варта актыўней прасоўваць тэму палітычных зменаў у Беларусі ў тым ліку сярод замежных партнёраў.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя