BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызвалены грамадзянін Латвіі: Меў “ружовыя акуляры” датычна Беларусі

Адзін з вызваленых і дэпартаваных з Беларусі 14-ці палітвязняў — грамадзянін Латвіі Дзмітрыc Міхайлаўc. За час зняволення ён схуднеў на 26 кілаграмаў і цалкам пасівеў, піша латвійскае выданне Lsm.lv.

21 чэрвеня, калі яго пасадзілі ў машыну з мяшком на галаве і ў кайданках, па словах Міхайлаўса, ён думаў, што яго вязуць на расстрэл. Аднак лукашэнкаўскія ўлады даставілі групу вязняў да мяжы, дзе іх чакаў аўтобус.

Міхайлаўса арыштавалі за каментаванне відэа з пратэстаў 2020 года ў закрытай групе прадпрымальнікаў у «Signal» праз паўтара года пасля тых каментароў. Тое, што ён грамадзянін іншай краіны і каментаваў за межамі Беларусі, суд нават не ўлічыў. Яму прысудзілі    чатыры гады калоніі.

Дзмітрыс Міхайлаўс валодаў некалькімі крамамі ў Менску. Ён прызнаўся, што ў яго былі ружовыя акуляры, бо ў яго ўсё было добра да тых яго каментароў.

«Усе грамадзяне Латвіі, якія лічаць, што могуць туды ехаць – добра, едзьце. Але ведайце, калі нешта выпадкова здарыцца… калі ў вас у тэлефоне ёсць перапіска са сваяком у Латвіі аб вышэйшай уладзе, нават проста прапанова аб тым, што ім не трэба здымаць санкцыі… – шэсць гадоў турмы», – папярэдзіў Міхайлаўс.