BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленых беларускіх палітвязняў сустрэлі ў Варшаве

Беларускія палітвязні, якія былі вызваленыя 13 снежня, прыехалі ў Варшаву. Тут – каля Цэнтра Беларускай Салідарнасці – іх сустрэлі сябры і родныя, палітыкі, актывісты і журналісты.

Былыя зняволенныя падзяліліся сваімі першымі эмоцыямі:


Падтрымаць экс-палітвязняў да ЦБС прыйшлі як беларускія палітыкі (сярод якіх – Павел Латушка і Арцём Брухан), так і польскія і немецкі.

Нагадаем, усяго 13 снежня было вызвалена 123 палітзняволенных. Каля 90 з іх засталася ў Польшчы, частка з’ехала ў Літву, яшчэ двое (Марыя Калеснікава і Віктар Бабарыка) – у Германію.

Беларускае Радыё Рацыя