BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленых палітвязняў забяспечылі жыллём і харчаваннем

Сустрэча вызваленых палітвязняў у Варшаве была арганізавана на вышэйшым узроўні беларускай дыяспарай Варшавы. Іх чакалі ўсю ноч 18 снежня, але дачакаліся ў 4 гадзіны раніцы, цёпла сустрэлі, накармілі і размясцілі ў гатэль «Паланэз».

Там пра іх клапаціліся ўсе гэтыя дні, гаворыць Вераніка з арганізацыі «Вольныя»:

-Вы тут можаце знаходзіцца спакойна, не хвалюючыся за харчаванне, да раніцы нядзелі. То бок, тут усё аплачана – трохразовае харчаванне і так далей. Раніцай у нядзелю мы з вамі разбярэмся, хто дзе будзе жыць далей. Нехта застанецца тут, хтосьці паедзе ў іншыя гарады, я ведаю, што ёсць такое жаданне ў некаторых людзей. Хтосьці пераселіцца ў беларускія шэлтары, бо там жывуць вашыя знаёмыя ці сябры, і вам будзе так прасцей. Мы з кожным гэта абмяркуем.

Паводле Веранікі, жыллём у шэлтэрах будуць былыя палітзняволеныя забяспечаныя ад 2 да 6 месяцаў, таксама прадуктамі або грашыма на прадукты. Пазней будзе аказана дапамога ў пошуку кватэр і работы. Таксама ўжо дастаўлены дакументы для легалізацыі тых, хто застаецца ў Польшчы.

Беларускае Радыё Рацыя