Прэс-канферэнцыя вызваленых з Беларусі палітвязняў, якія прыбылі ў сталіцу Літвы 18 снежня і гатовыя выйсці да журналістаў, адбудзецца ў панядзелак, 22 снежня, а 12:00 па мясцовым часе. Пра гэта паведамляе прэс-служба Офіс Святланы Ціханоўскай.

Свой удзел дакладна пацвердзіў правабаронца Уладзь Лабковіч. Чакаецца ўдзел яшчэ некалькіх чалавек. Папярэдне з кожным палітвязнем пагавораць, каб кожны мог прыняць рашэнне наконт удзелу ў прэс-канфэрэнцыі, сыходзячы з сваёй сітуацыі і бяспекі.
Прамая трансляцыя будзе ісці на афіцыйным YouTube-канале Святланы Ціханоўскай.






