BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленыя палітвязні праходзяць стандартныя працэдуры і атрымліваюць меддапамогу ва Украіне

Кіраўніца Місіі дэмакратычных сіл ва Украіне Святлана Шаціліна 14 снежня сустрэлася з былымі беларускімі палітвязнямі, дэпартаванымі рэжымам ва Украіну. У сустрэчы таксама прыняў удзел прадстаўнік Аб’яднанага Пераходнага Кабінета па пытаннях бяспекі і абароны Вадзім Кабанчук.  

Святлана Шаціліна
Святлана Шаціліна

Падчас візіту Кіраўніца Місіі ацаніла фізічны і псіхалагічны стан экс-палітвязняў, а таксама азнаёмілася з умовамі, у якіх яны цяпер знаходзяцца:

 Задаволена тымі ўмовамі, у якіх яны знаходзяцца. Асабіста паразмаўляла з Максімам Знакам, з беларускімі дзяўчатам, я не пыталася іх імёнаў. Як лекар я бачу, што людзі ў шоку, дэзарыентаваныя. Але звычайны чалавечы стан у іх здавальняючы, яны маглі пагаварыць са сваімі роднымі і іх убачыць.

Паводле Шацілінай, рашэнне пра далейшае месца знаходжання былых палітвязняў будуць прымацца сістэмна:

– Бачна., што гэта будзе сістэмнае рашэнне. Як цэнтр у Вільні, які займаецца гэтымі пытаннямі. За некалькі дзён будзе сфармаваная пазіцыя, якую мы б хацелі данесці не толькі да ўкраінскай улады, але і да польскай і літоўскай. І з тымі структурамі, пэўнымі прадстаўнікамі мы на кантакце.

Паводле Шацілінай, зараз усе былыя палітвязні праходзяць стандартныя працэдуры, якія ва Украіне прадугледжаныя для людзей у падобных сітуацыях, а таксама атрымліваюць неабходную медычную дапамогу.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя