BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваленым палітвязням ставяць умову пакінуць Беларусь

Вызваленым палітвязням ставяць умову цягам 48 гадзін пакінуць Беларусь — інакш новая крымінальная справа. Пра гэта інфармуе ПЦ “Вясна”.

Здымак ілюстрацыйны

Акрамя таго, вядома пра тое, што палітвязняў у калоніях выклікаюць на размовы і кажуць пра магчымасць памілавання — аднак таксама схіляюць да выезду з Беларусі. З-за адмовы некаторым зняволеным пагражаюць пераследам.

Напачатку лютага паведамлялася, што палітвязняў па ўсёй Беларусі апытваюць, ці хочуць пасля памілавання яны застацца на Радзіме.