BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызвалілі журналістку Ксенію Луцкіну

Скрыншот з відэа тэлеканала Беларусь 1

Сталі вядомыя імёны трох палітзняволеных жанчын, якія 20 жніўня выйшлі на волю.

З гомельскай жаночай калоніі вызвалілі журналістку Ксенію Луцкіну. Беларускі суд накіраваў яе ў калонію на 8 гадоў. Да 2020 года яна працавала на Белтэлерадыёкампаніі, а пасля далучылася да забастоўкі супрацоўнікаў холдынгу. Луцкіна ўваходзіла ў асноўны склад Каардынацыйнай рады. Вядома пра сур’ёзныя праблемы са здароўем журналісткі, праз якія яе вызвалілі ад працаў у прамзоне калоніі.

На волі таксама аказалася Ірына Санкоўская, якую суддзя накіраваў у калонію на 1,5 гады праз “абразу Аляксандра Лукашэнкі” і “здзек з дзяржаўных сімвалаў.

Таксама вызвалілі з калоніі грамадзянку Узбекістана Вольгу Новікаву, суддзя накіраваў яе ў калонію, абвінаваціўшы па артыкуле пра “арганізацыю і подрыхтоўку дзеянняў, што парушаюць грамадскі парадак ці ўдзеле ў іх”.

На волю таксама выйшлі палітзняволеныя Ала Зуева і Вольга Стаброўская. Іх заўважыла ініцыятыва @dissidentBY на відэа прапагандыстаў.