
Дзяніс Хазей і Ігар Фёдараў – пра вызваленне такіх палітвязняў з Берасцейшчыны за апошні тыдзень стала вядома праваабаронцам. Яны цалкам адбылі свой тэрмін пакарання па крымінальных палітычна матываваных справах:
Палітвязню Дзянісу Хазею былі прад’яўленыя абвінавачванні па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Падставай да завядзення справы стаў удзел у выбарчых пратэстах 10 жніўня 2020 года. Хлопцу было прысуджана тры гады пазбаўлення волі ў выхаваўчай калоніі. На волю выйшаў 30 снежня мінулага года.
У сваю чаргу палітвязень Ігар Фёдараў на волю выйшаў месяц таму, але толькі зараз змог з’ехаць з Беларусі. З інжынерам-механікам на “Авіяцыйным рамонтным заводзе” у Баранавічах спачатку не працягнулі кантракт з-за заведзенай адміністрацыйнай палітычна матываванай справы. Ён эміграваў, а ў 2022 годзе па вяртанню да дому затрыманы за спробу паўдзельнічаць у рэферэндуме. У траўні 2022 года быў асуджаны да двух гадоў калоніі за Абразу Аляксандра Лукашэнка. Тэрмін пакарання адбыў цалкам.
Беларускае Радыё Рацыя






