BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

Вызваліліся палітвязні Сяргей Салоха і Раман Сідзюк

Сяргей Салоха і Раман Сідзюк – палітвязні з Берасцейшчыны выйшлі на волю ў сувязі з адбытым тэрмінам пакарання па крымінальных палітычна матываваных справах. Яны цалкам адбылі прысуджанае пакаранне за кратамі:

Як Сяргей Салоха, так і Раман Сідзюк былі асуджаныя за акцыі пратэсту ў жніўні 2020 года ў Берасці.

У прыватнасці Сяргею Салоха была прад’яўлена ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Прысуд – тры з паловай гады пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Палітвязень выйшаў на волю 1 красавіка бягучага года.

Жыхар Берасцейшчыны Раман Сідзюк таксама быў асуджаны па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках. Прысуджана 3 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму. Мужчына таксама выйшаў на волю 1 красавіка бягучага года.

Беларускае Радыё Рацыя