У адказ прапагандысты пагражаюць блакаваннем YouTube ў Беларусі, а міністэрства інфармацыі заявіла, што «негатыўна ацэньвае гэты недружалюбны і беспадстаўны крок і пакідае за сабой права на прыняцце неабходных мер рэагавання».

Сітуацыю з выдаленнем каналаў «Нашай Ніве» пракаментаваў дарадца Ціханоўскай Франак Вячорка:
«Насамрэч гэтыя каналы меліся быць заблакаваныя даўным-даўно ў выкананне санкцый, накладзеных на ўласнікаў гэтых каналаў, юрыдычных асоб — Белтэлерадыёкампанію і іншых. Раней мы падымалі гэта пытанне з Google, і яны казалі, што блакуюць каналы ў выкананне санкцый у тых краінах, якія да іх звяртаюцца. Што паслужыла поўнаму блакаванню і чаму менавіта цяпер, гэта мы паспрабуем высветліць найбліжэйшым часам».
вясна






