З 1-га снежня беларусаў чакае шэраг зменаў прыемных і не вельмі:
• Аўтамабілі на дарогах павінны мець зімовыя шыны на ўсіх колах, з аднолькавым пратэктарам на адной восі. За парушэнне пагражае штраф, пры паўторным — да 5 базавых велічыняў, а пры стварэнні аварыйнай сітуацыі — магчымы сур’ёзныя санкцыі.

• Беларускія цыгарэты падаражэюць на 20–30 капеек.
• Санкцыі ўскладняць банкаўскія плацяжы: праблемы з Apple Pay для кліентаў iPhone, абмежаванні для асобных банкаў. Беларусбанк і МТБанк змяняюць правілы абслугоўвання картак, БНБ-Банк усталёўвае ліміты на бескантактавае зняцце.
• Беларуская чыгунка прызначыла больш за 200 дадатковых цягнікоў на Каляды і Новы год, з 14 снежня ўводзіцца новы графік руху.
Беларускае Радыё Рацыя






