BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 1 верасня ў Беларусі забароняць навучанне дзяцей у замежных школах

З 1 верасня 2025 года ў Беларусі ўступаюць у сілу новаўвядзенні ў Кодэкс аб адукацыі, паводле якіх дзецям, афіцыйна зарэгістраваным у краіне, забараняецца навучанне ў замежных установах, нават у фармаце анлайн-адукацыі. 

Фота з адкрытых крыніц

Маргарыта Ворыхава, прадстаўніца па моладзевай палітыцы і студэнцтве Аб’яднанага пераходнага кабінета, пракаментавала новаўвядзенні і назвала іх «формай дзяржаўнага гвалту»:

-Для тых, хто знаходзіцца за мяжой, насамрэч, наступствы не такія трывожныя, як для тых, хто знаходзіцца ў Беларусі ці знаходзіцца паміж краінамі. Бацькоў тых дзяцей, якія не наведваюць беларускія школы і лічацца пражываючымі ў краіне, то бок, маюць прапіску ў Беларусі, гэтыя бацькі могуць быць пастаўлены на ўлік, як небяспечныя сем’і. І будуць патрабаваць рэгістрацыю праз ОВД.

Законам прадугледжваецца, што калі дзіця пражывае за мяжой, але не мае аформленага выезду на пастаяннае жыхарства (ПМЖ), яно ўсё яшчэ лічыцца жыхаром Беларусі. Каб пазбегнуць гэтага, бацькам варта аформіць ПМЖ для дзіцяці праз аддзел па грамадзянстве і міграцыі (ОВД) у Беларусі або праз консульства Беларусі за мяжой. У адваротным выпадку нават навучанне ў еўрапейскай школе можа быць расцэнена як парушэнне заканадаўства.

Цалкам гутарка:

Беларускае Радыё Рацыя