З новага навучальнага года для школьнікаў у Беларусі ўводзяцца некалькі новых прадметаў і факультатываў, паведамляе тэлеканал АНТ.
У 10-11 класах будзе выкладацца новы курс «Гісторыя Беларусі ў кантэксце сусветнай гісторыі».
Для вучняў 8-9 класаў адкрываецца факультатыў «Асновы кіравання квадракоптарам».
Факультатыў «Свет сельскай гаспадаркі» для 7-9 класаў задуманы для таго, каб вучняў лепш разабрацца ў асноўных галінах сельскай гаспадаркі і вытворчасці прадуктаў харчавання.
Для старшакласнікаў (10-11 класы) у рамках прадмета «Працаўладкаванне» з’явіцца магчымасць навучацца рабочым спецыяльнасцям — муляр, аператар АЗС, пячнік, тынкоўшчык, кухар, аўтамабільны слесар, трактарыст. Пасля курса вучні змогуць атрымаць кваліфікацыйны разрад.
Акрамя таго, з 2026 года ўсе дзесяцікласнікі змогуць удзельнічаць у вучэбна-палявых зборах, якія раней праводзілі толькі для кадэтаў і сувораўцаў.
Беларускае Радыё Рацыя






