За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца чэрвеня 2024-га ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.696 некамерцыйных арганізацый (НКА) – аб’яднанняў, прафсаюзаў, фондаў, недзяржаўных устаноў і асацыяцый, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.
Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец чэрвеня не менш за 1.061 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі. Адзначаецца, што рашэнне аб самаліквідацыі па-ранейшаму прымаецца ў асноўным з-за ціску на сяброў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя і грамадска-палітычнай сітуацыі.
Lawtrend падкрэслівае, што ў Беларусі ўжо некалькі гадоў у адносінах да грамадзянскіх актывістаў, прадстаўнікоў арганізацый грамадзянскай супольнасці актыўна выкарыстоўваецца заканадаўства аб супрацьдзеянні экстрэмізму. Улада “прызнае экстрэмісцкай любыя дзеянні, якія супярэчаць выбранаму ёю курсу”.
Беларускае Радыё Рацыя