BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 2020 года ў Беларусі ліквідавана больш за 1.600 НКА

За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца сакавіка 2024-га ў Беларусі ліквідаваны не менш як 1.601 некамерцыйная арганізацыя (НКА) — аб’яднанні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў новым аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Адзначаецца, што рашэнне пра самаліквідацыю па-ранейшаму прымаецца ў асноўным з-за ціску на сяброў НКА, неспрыяльнага прававога асяроддзя і грамадска-палітычнай сітуацыі.

Паводле дадзеных Lawtrend, на 1 студзеня ў краіне было зарэгістравана 2.330 НКА трох арганізацыйна-прававых формаў: грамадскія аб’яднанні, фонды і недзяржаўныя ўстановы.

27 сакавіка падпісаны ўказ нумар 112, якім скарэкціраваны парадак прадастаўлення і выкарыстання спонсарскай дапамогі. Ён абмежаваў яе прадастаўленне ў замежнай валюце.