BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 2020 года ў Беларусі ліквідавана не менш за 1.740 НКА

За перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і да канца ліпеня 2024-га ў Беларусі ліквідаваны не менш за 1.742 некамерцыйныя арганізацыі (НКА) — аб’яднанні, прафсаюзы, фонды, недзяржаўныя ўстановы і асацыяцыі, гаворыцца ў аглядзе праваабарончай арганізацыі Lawtrend.

Паводле інфармацыі праваабаронцаў, на канец ліпеня не менш за 1.086 НКА знаходзілася ў працэсе прымусовай ліквідацыі.

Lawtrend падкрэслівае, што ліквідуюцца найперш рэспубліканскія грамадскія аб’яднанні, якія не выканалі новыя патрабаванні заканадаўства для аб’яднанняў рэспубліканскага статусу. Размова ідзе пра неабходнасць наяўнасці арганізацыйных структур ва ўсіх абласцях Беларусі і Менску. Грамадскія аб’яднанні, статуты якіх не прадугледжвалі такой структуры, павінны былі занесці змены ў іх да 4 сакавіка бягучага года.

Усяго ў Беларусі ліцэнзаванню падлягаюць каля 40 сфер і відаў дзейнасці, але многія іншыя сферы і віды дзейнасці патрабуюць акрэдытацыі, сертыфікацыі, уключэння ў спецыяльны рэестр і г.д. Колькасць гэтых відаў абмежаванай дзейнасці расце, распаўсюджваючыся на ўсе новыя сферы, у тым ліку традыцыйныя для НКА, зазначаюць праваабаронцы.