BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З 2020 года ў Беларусі ўсталявана фактычна “надзвычайнае становішча” рэпрэсій

Беларускі хельсінскі камітэт зладзіў анлайн-прэзентацыю дадзеных Нацыянальнага індэкса правоў чалавека за 5 гадоў: з 2019 па 2023 гг. Індэкс паказвае змяненне сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі ў лічбах. Вынікі Індэкса агучыла эксперт БХК, каардынатар падрыхтоўкі Нацыянальнага індэкса правоў чалавека Кацярына Кузняцова:

– На фоне крызісу 2020 года практычна ўведзены надзвычайны рэжым, які працягваецца дагэтуль. Ён уключае ў сябе сістэмныя, масавыя рэпрэсіі супраць тых, каго ўлады лічаць іншадумцамі. Цяпер ужо не зусім зразумела, хто гэта такія. Пачыналася ўсё з тых, хто ўдзельнічаў у мірных пратэстах, то цяпер абвінавачанне ў няправільнай пазіцыі пашыраецца шматкроць. Гэтыя рэпрэсіўныя практыкі пазапраўныя і парушаюць дзейнае заканадаўства. Мы бачым даволі бурную дзейнасць па заканадаўчаму афармленню беззаконня.

Масіў дадзеных Індэкса, сабраных за 5 гадоў у Беларусі, уключае 1850 адзнак і паказнікаў. Па словах эксперта, у Беларусі адбываецца фактычнае выбудоўванне “жалезнай заслоны” – краіна выходзіць з міжнародных дамоваў, датычных правоў чалавека. Таксама эксперты адзначаюць прыкметы “прававога” дэфолта.

Беларускае Радыё Рацыя