У Пінску з аўкцыёна прадалі кватэру былога суддзі Аляксей Пацко, які адмовіўся выносіць палітычна матываваныя прысуды і звольніўся ў 2020-м годзе.

Пасля звальнення ён працаваў памочнікам адваката. Цяпер ён разам з сям’ёй жыве ў Германіі.
У таргах за пінскую двухпакаёвую кватэру былога суддзі было толькі два ўдзельнікі. У выніку яе прадалі за 110 тысяч рублёў пры стартавым кошце ў 84 тысячы.
А днямі ўлады другі раз запар не змаглі прадаць зямлю палітзняволенага ксяндза Генрыха Акалатовіча. Аўкцыён не адбыўся праз тое, што не знайшлося ахвочых у ім удзельнічаць.
Беларускае Радыё Рацыя






