BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Беларусі спрабавалі вывезці чарговую партыю металу

Сілавікі затрымалі грузавы аўтамабіль Iveco, які перавозіў буйную партыю металу, паведамляе прэс-служба МУС.

За рулём транспартнага сродку знаходзіўся 39-гадовы непрацуючы жыхар Віцебска, адзначае ведамства.

“Пры аглядзе транспартнага сродку міліцыянеры выявілі амаль 10 тон лому чорнага і каляровага металаў. Суправаджальныя дакументы на груз кіроўца прадаставіць не змог”, — гаворыцца ў паведамленні.

Кошт грузу ацэньваецца ў 21 тыс. рублёў (каля 6,4 тыс. даляраў).

У дачыненні да мужчыны складзены адміністрацыйны пратакол за “парушэнне парадку вывазу з Рэспублікі Беларусь лому і адходаў чорных і каляровых металаў”.

У ведамстве не ўдакладнілі, у якую краіну вывозіўся метал.

Аднак раней неаднаразова паведамлялася аб спыненні спробаў вывазу лому ў РФ для наступнага перапродажу, а мужчына быў затрыманы недалёка ад мяжы з Расеяй.

Крыніца: pozirk.online