BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З Беларусі зʼехаў яшчэ адзін святар

Здымак: Радыё Свабода

Як паведамляе «Радыё Свабода» праваслаўны святар Андрэй Ноздрын служыў у Гародні, стварыў з нуля прыход у маладым мікрараёне Альшанка, пачаў будаваць царкву, сам працаваў на будаўнічым кране. У 2022 годзе быў настаяцелем прыходу храму свяціцеля Спірыдона Трыміфунцкага. Знянацку пасля ягоных пропаведзяў пасля 24 лютага 2022 году, калі Расея напала на Украіну, сілавікі правялі з ім «прафілактычную гутарку аб недапушчэнні экстрэмісцкіх дзеянняў», а пазней звольнілі з усіх пасадаў у епархіі.

Святара перавялі служыць пад Гародню ў вёску Коматава ў маленькі прыход. 25 снежня 2023 году ён правёў там сваю апошнюю службу.

Цяпер Андрэй Ноздрын у Польшчы. Як ён сказаў у сваім відэапаведамленні ў фэйсбуку, ён знаходзіцца ў Саках і чакае, калі Польская праваслаўная царква вызначыць для яго новае месца насення службы.