BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З блогера Сяргея Бяспалава хочуць спагнаць яшчэ 21 мільён рублёў

Суд Менскага раёна даслаў на адрас рэгістрацыі Сяргея Бяспалава пастанову з патрабаваннем сплаціць 21 158 168 рублёў 55 капеек паводле рашэння па грамадзянскай справе супраць блогера.

Сяргей Бяспалаў

Гэта зверху 42 тысяч рублёў штрафу, прызначанага ў парадку «спецвытворчасці», піша @bajmedia.

З дасланага дакумента вынікае, што грамадзянскі пазоў быў высунуты намеснікам генеральнага пракурора Беларусі «ў інтарэсах дзяржавы ў асобе Міністэрства фінансаў Рэспублікі Беларусь» дзеля кампенсацыі «матэрыяльнай шкоды, нанесенай злачынствам».

вясна