BY
PL
EN

Беларускае Радыё Рацыя. 98,1 FM – Беласток, Гародня. 99,2 FM – Берасце

Радыё ONLINE

З BYSOL сышлі двое супрацоўнікаў

З каманды эвакуацыі BYSOL сышлі двое супрацоўнікаў і стварылі ўласную ініцыятыву ProEvac, якая таксама будзе дапамагаць людзям у рэлакацыі. «Пры гэтым зменаў у арганізацыі працы BYSOL не адбудзецца», – адзначыў піяр-менеджар ініцыятывы Антось Жукаў:

–  У “Байсоле” захоўваецца таксама дэпартамент эвакуацыі, застаецца частка супрацоўнікаў дэпартамента эвакуацыі. Ад нас сышлі два супрацоўнікі, якія даволі доўгі час з намі супрацоўнічалі, яны вырашылі працягваць свой шлях самастойна. Як вы ведаеце, у “Байсоле” пасля сыходу Андрэя Стрыжака адбываюцца рэформы, былі ўведзеныя агульныя правілы, агульныя пратаколы. Мы не зусім хіба сышліся з хлопцамі ў гэтым пытанні.

Антось Жукаў адзначыў, што ў краіне працягваюцца рэпрэсіі па справе Беларускага Гаюна.

Цалкам матэрыял:

Беларускае Радыё Рацыя