Віншуем нашых слухачоў і чытачоў, якія святкуюць Божае Нараджэнне паводле юліянскага календара, са святам!

Прыміце нашыя шчырыя віншаванні з Калядамі!
Няхай ваша хата будзе пірагамі і смехам багата!
Няхай праца прыносіць толькі задавальненне! Няхай ваша душа поўніцца цеплынёй, радасцю ды каханнем!
Няхай побач будуць блізкія і родныя вам людзі! Няхай усё дрэннае і благое застанецца ў старым годзе.
Ды няхай усё нязробленае і няздзейсненае стане набыткам новага года!
Дзякуй Вам, што былі і ёсць з намі. І спадзяемся, што будзем разам з Беларускім Радыё «Рацыя» надалей.
Хрыстос нараджаецца!
Слаўце Яго!
Беларускае Радыё Рацыя






