З позвай у інтарэсах установы адукацыі звярнулася пракуратура Партызанскага раёна Менска. Згодна з позвай, мінчанін скончыў навучанне ў 2023 годзе і трапіў на размеркаванне на адно з менскіх прадпрыемстваў. Ён працаваў там адзін дзень і вырашыў, што праца яму не падыходзіць. Ад пераразмеркавання малады чалавек адмовіўся і не захацеў добраахвотна кампенсаваць выдаткаваныя на навучанне сродкі.
Пасля гэтага ўстанова адукацыі звярнулася з хадайніцтвам у пракуратуру. Суд задаволіў патрабаванні пазоўніка ў поўным аб’ёме, паведамляе пракуратура Менска.