Пра гэта расказала намесніца галоўнага лекара эпідэміялогіі Рэспубліканскага цэнтра гігіены, эпідэміялогіі і грамадскага здароўя Ала Дашкевіч. “Гэта звязанае з тым, што дзеці вяртаюцца ў калектывы пасля канікул, студэнты таксама прыступаюць да вучобы. Акрамя таго, заканчваецца масавая адпускная кампанія ў дарослых”, — адзначыла яна.

Спецыяліст таксама расказала, што зараз па краіне адзначаецца ўздым захворвання кішачнымі віруснымі інфекцыямі. У сувязі з гэтым Міністэрства аховы здароўя вырашыла ўзмацніць правядзенне санітарна-супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў. У школах будуць праводзіцца ранішнія фільтры — дзяцей і падлеткаў будуць апытваць пра стан здароўя.






